Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Тыдзень беларускай мовы

Дата: 8 сентября 2021 в 08:24, Обновлено 22 февраля 2022 в 09:53

План тэматычнага тыдня «Мілагучная родная мова»

Мэта: Фарміраванне устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, развіцце пазнавальных, моўных, творчых здольнасцей у выхаванцаў, выхаванне патрыятычных пачуццяў

Дні тыдня

Тэма дня

Тэма мерапрыемства

Мэта

Панядзелак

Па старонках роднай мовы

Моўныя размінкі.

Гульня-забава «Ветлівыя словы», «Што за птушка»

Гульня-віктарына «У свеце слоў»

Дыдактыныя гульні «Скажы па-беларуску», «Што з чаго зроблена», «Хто дзе жыве?»,

Калейдаскоп вершаў на беларускай мове «Гучы-гучы роднае слова»

Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа; далучаць выхаванцаў да роднай мовы, развіваць іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, выхоўваць цікавасць да роднай мовы, жаданне размаўляць на беларускай мове

Аўторак

Дзень беларускай казкі

Занятак «Шмат казак ёсць на свеце…» (адукацыйная галіна «Дзіця і грамадства»)

Чытанне беларускіх народных казак «Лёгкі хлеб», «Зайкава хатка», «Пых», «Дзедава рукавічка» і інш.

Драматызацыя беларускай народнай казкі «Як Курачка Пеўніка ратавала».

Квэст-гульня «Падарожжа па казках»

Развіваючая гульня «Падарожжа ў казку»

Узбагачаць, пашыраць слоўнікавы запас дзяцей; развіваць у дзяцей уменне эмацыянальна ўспрымаць казку, разумець змест казачнага тэксту, замацаваць сэнс і вымаўленне беларускіх слоў, развіваць навыкі дыялагічнага маўлення ў працэсе драматызацыі казкі, выхоўваць любоў да беларускіх народных казак

Серада

Дзень малой радзімы

Заняткі (адукацыйная галіна «Дзіця і грамадства») «Беларусь – наша Радзіма», «Наша краіна», «Падарожжа ў Белавежскую пушчу», «Героі – абаронцы Беларусі»

Завочнае падарожжа па роднаму гораду «Мой родны кут як ты мне мілы»

Разглядванне ілюстрацый «Браслаў – мой родны горад»

Прагляд мультфільма «Легенда аб Браславе»

Гутаркі «Прадпрыемствы нашага горада», «Чым славіцца наша краіна», «Спартсмены-пераможцы – гонар краіны»

Дыдактычныя гульні «Складзі герб і сцяг Беларусі», «Герб роднага горада», «Беларусь», «Падарожжа па горадзе»,

Паглыбляць прадстаўленні дзяцей пра сваю краіну, родны горад, фарміраваць патрыятычныя пачуцці і грамадзянскую свядомасць дзяцей, пашыраць іх веды пра гісторыю і культуру свайго горада, выхоўваць павагу да гістарычнай і культурнай спадчыны, пачуццё гонару за сваіх землякоў, выклікаць жаданне быць падобнымі да іх.

Чацвер

Дзень беларускай гульні

Забава  «Падарожжа па гульнях»

Беларускія народныя гульні, дыдактычныя гульні на працягу дня

Гульня-занятак «Жылі-былі дзед і баба»

Разглядванне малюнкаў, ілюстрацый на тэму «Беларуская цацка»

Фарміраваць інтарэс да беларускіх народных гульняў, замацоўваць уменні выконваць танцавальныя рухі і гуляць у гульні, характэрныя для беларускага народу; Знаёміць дзяцей з бедарускімі народнымі цацкамі, узбагачаць, актывізаваць і замацаваць слоўнік выхаванцаў; развіваць слыхаваю ўвагу дзяцей, выпрацоўваць хуткасць рэакцыі на слова, увагу, кемлівасць, памяць.

Пятніца

Дзень беларускай культуры

Афармленне з дзецьмі альбома «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі».

Гутаркі «Беларускі народны касцюм», «Беларускія святы», «Беларускія забавы», «Знаёмства з рамёствамі»,

Завочная экскурсія ў этнаграфічны куток «Беларуская хатка»

Выяўленчае мастацтва «Беларускі рушнік»

Хвілінка-весялінка «Песенькі, пацешкі, прыпеўкі»

Забава «Мілагучныя матывы роднай зямлі»

Узбагачаць выхаванцаў эстэтычнымі ўражаннямі; раскрыць багацце і каларыт беларускага фальклору (песні, прыпеўкі, танцы, загадкі, прыкметы); паглыбіць веды аб прадметах вясковага побыту, прыладах працы; выхоўваць любоў і павагу да роднай мовы, нацыянальнай спадчыны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.