Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Конспекты занятий

Дата: 29 ноября 2021 в 11:49, Обновлено 21 сентября 2022 в 19:10

       У дадзеным раздзеле вашай увазе прадстаўлены канспекты заняткаў па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”

Канспект занятка для дзяцей сярэдняй групы 

“ХАТНIЯ ЖЫВЁЛЫ” 

    Праграмныя задачы: 

- вучыць складаць невялiкае апавяданне па карцiне, прыдумваць дзеяннi, якiя папярэднiчалi зместу карцiны;

- пашыраць актыўны слоўнiкавы запас для апiсання кошкi i кацянят, iх знешняга выгляду, дзеянняў:

- замацоўваць правiльнасць вымаўленя гукаў [з] — [с], [з'] — [с'], адрознiваць на слых, вымаўляць працягла, гучка i хутка. 

       Матэрыал: малюнак «Кошка з кацянятамi»; цацкi хатнiх жывел (сабакi, коровы, кошкi i кацянят).

https://cloud.mail.ru/public/up77/B6JELRJwy

Канспект занятка для дзяцей сярэдняй групы

“ВЕТЛІВЫЯ СЛОВЫ” 

Праграмныя задачы:

  • Практыкаваць дзяцей ва ўменні завучваць верш з апорай на схему.
  • Актывізаваць слоўнік дзяцей і ўзбагачаць іх слоўнікавы запас ўяўленнямі аб ветлівасці людзей.
  • Развіваць уменне дзяцей слухаць і разумець гаворку выхавацеля, адказваць на яго пытанні.
  • Выхоўваць добрае стаўленне да сваіх блізкіх людзей і сябраў.

Матэрыял: верш В.Віткі «Чатыры прывітання», канверт з пісьмом, цацка Мішутка, схема верша “Пра сяброўства”.

https://cloud.mail.ru/public/hQnN/HtKPHJLtH

Канспект занятка для дзяцей старшага дашольнага ўзросту

“СІМВОЛІКА БЕЛАРУСІ”

Праграмны змест:

- далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы; стымуляваць зносіны на беларускай мове;

- практыкаваць у пабудове складаных сказаў; замацаваць прадстаўленне дзяцей аб дзяржаўнай сімволіцы Беларусі ;

- развіваць фанематычны слых, памяць, уяўленне;

- пашыраць слоўнікавы запас па тэме;

- замацоўваць у маўленні дзяцей словы: Беларусь, беларус, беларуска, краіна;

- адпрацоўваць уменне правільна вымаўляць гукі (р), (дж);

- выхоўваць пачуццё гонару за сваю Радзіму.

Абсталяванне: карта Рэспублікі Беларусь, ілюстрацыі з выявай дзяржаўнай сімволікі Беларусі (герб, сцяг); гімн Рэспублікі Беларусь; мультымедыйныя прэзентацыі.

https://cloud.mail.ru/public/fuNf/QypGatvLM

Канспект занятка для дзяцей старшай групы

“ВОСЬ ЯКАЯ БЕЛАРУСЬ”

Праграмныя задачы:

- Фарміраваць ўяўленні пра геаграфічнае размяшчэнне Рэспублікі Беларусь, пашырыць і замацаваць веды аб прыродных багаццях Беларусі.

-  Далучаць дзяцей да багацця беларускай мовы, развіваць актыўнае маўленне.

- Узбагашчаць слоўнік на аснове паглыблення ведаў пра прадметы і з’явы навакольнага свету.

- Развіваць мысленне, памяць, гаворку і мастацкія здольнасці дзяцей.

- Выхоўваць цікавасць да пазнання навакольнага свету, любоў і павагу да беларускіх нацыянальных каштоўнасцях і традыцыях.

Абсталяванне: беларускі нацыянальны касцюм, «кола гісторыі», фізічная карта Беларусі, указка, карцінкі з выявай (лес, дрэвы, драўляны дом, каласы, гародніна, ганчар за работай, беларускія нацыянальныя касцюмы), ганчарныя вырабы, вырабы з саломкі, гарлачык для гульні, сілуэты кашуль для ўпрыгожвання арнаментам.

https://cloud.mail.ru/public/X9jT/QJKjvkyi8 

Канспект занятка для дзяцей сярэдняй групы

“БЕЛАРУСЬ МАЯ, РОДНЫ КРАЙ”

Праграмны змест:

- фармiраваць уяуленнi дзяцей аб народных промыслах, вырабах беларускіх майстроў;

- развіваць памяць, мысленне, увагу, дыялагічную мову;

- выхоўваць павагу да сімволікі краіны, знаёміць і асноўнымі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі (сцяг, герб, гімн);

Абсталяванне:карта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны сцяг, дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, стэнды з выявай прыроды Беларусі, паштоўкамі аб Мінску.

https://cloud.mail.ru/public/i8n2/mHFDFndvf

Канспект занятка для выхаванцаў сярэдняй групы

 «СВОЙСКІЯ ЖЫВЁЛЫ»

Праграмныя задачы:

  • фарміраваць у дзяцей  уменне складаць невялікае апавяданне пра жывёлу, адказваць на пытанні выхавацеля;
  • развіваць беларускае маўленне: пашыраць слоўнік назвамі свойскіх жывёл і іх дзіцянят; утвараць дзеясловы адзіночнага ліку 3-яй асобы; практыкаваць ў правільным вымаўленні спецыфічна беларускіх гукаў [г], [г'], гука ў у словах; развіваць уменне слухаць і разумець мову выхавацеля;
  • выхоўваць цікавасць да беларускай мовы, жаданне размаўляць па-беларуску.

Абсталяванне: фігуркі свойскіх жывёл (дарослых і дзіцянят), шапачкі для гульні «Кот і мышы», печ, хамяк, музычная калонка, аўдыёзапіс «Галасы жывёл»

https://cloud.mail.ru/public/BkYq/oVg4YiYYE

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.